BILD: Хакеры атрымалі ДНК Пуціна
29- 24.03.2025, 19:14
- 45,196

У яго ёсць сёе-тое агульнае з Гітлерам.
Хакеры ўзламалі кампутар Міхаіла Пуціна - стрыечнага пляменніка расейскага прэзідэнта. На кампутары быў аналіз ДНК, зроблены кампаніяй Genotek у 2023 годзе. Улічваючы ступень сваяцтва, генетычнае падабенства пляменніка з дзядзькам складае 6,5% (бабуля і дзядуля Уладзіміра Пуціна - прабабуля і прадзядуля Міхаіла Пуціна), паведамляе BILD.
Такім чынам, хакеры здабылі частку генетычнага кода крамлёўскага шэфа.

.jpg)
Аналіз ДНК паказаў, што Міхаіл Пуцін належыць да рэдкай у Расеі гаплагрупы E-V13 па бацькоўскай лініі (гэта значыць, што да яе належыць і Уладзімір Пуцін). Гэтая генетычная лінія бярэ свой пачатак у сучасным Косаве, дзе 30% людзей маюць гэтую гаплагрупу; у Расеі - менш за 5%.
У 2010 годзе брытанская Daily Mail паведаміла, што Адольф Гітлер таксама быў носьбітам рэдкай гаплагрупы E-V13 (таксама вядомай як E1b1b). "Можа быць, менавіта таму Пуцін так хавае сваё паходжанне?" — жартуе аглядальнік выдання Юльян Рэпкэ.
Акрамя таго, Genotek праверыла геном Міхаіла Пуціна на наяўнасць рызык і захворванняў і некаторыя выявіла.
Сярод іх — падвышаная рызыка раку прастаты.