Вынікі перамоў з РФ: у Трампа анансавалі пазітыўную заяву
17- 25.03.2025, 8:25
- 12,256

Праект адпраўлены ў Маскву і Вашынгтон для ўхвалення.
Перамовы прадстаўнікоў ЗША і РФ, якія былі сканцэнтраваныя на спробах дасягнуць пагаднення аб спыненні агню ў Чорным моры, былі прадстаўленыя Вашынгтонам як крок у намаганнях прэзідэнта Дональда Трампа аб спыненні вайны ва Украіне.
Крыніца Reuters у Белым доме паведаміла, што на перамовах у Эр-Рыядзе назіраецца прагрэс і што "пазітыўная заява" чакаецца "ў найбліжэйшай будучыні".
Расейская крыніца паведаміла Reuters, што перамовы закончыліся позна ўвечары ў панядзелак, і праект сумеснай заявы быў адпраўлены ў Маскву і Вашынгтон для ўхвалення, і стораны маюць намер апублікаваць яго ўжо сёння.
Раней у панядзелак Трамп пералічыў іншыя пытанні, якія былі на парадку дня акрамя Чорнага мора: «Мы зараз гаворым аб тэрыторыі. Мы гаворым пра лініі размежавання, гаворым пра энэргетыку, валоданне электрастанцыямі».
Нагадаем, Расея не пагадзілася на прапанаванае Трампам 30-дзённае замірэнне,. заявіла, што гатовая спыніць атакі толькі на энэргетычную інфраструктуру Украіны.
Перамовы ў Савудаўскай Арабіі
23 сакавіка ў Эр-Рыядзе прайшлі перамовы ўкраінскіх і амерыканскіх дэлегацый. Пасля іх міністр абароны Рустэм Умераў паведаміў, што дыялог быў эфектыўным.
Пасля перамоў прадстаўнікоў ЗША і РФ, якія ўчора праходзілі цэлы дзень, стала вядома, што ўкраінская дэлегацыя застанецца ў Савудаўскай Арабіі яшчэ на адзін дзень, каб сустрэнецца з амерыканскімі калегамі.