У небе над Беларуссю заўважылі таямнічыя спіралі
11- 25.03.2025, 9:16
- 9,578

Што гэта можа быць?
Жыхары Еўропы заўважылі ноччу 25 сакавіка загадкавыя спіралі ў небе. Як піша брытанская газета The Sun, гэта, відавочна, "змёрзлае паліва з ракеты SpaceX", якая стартавала 24 сакавіка з базы ў Фларыдзе.
Карыстальнікі ў сацсетках рапартуюць, што спіралі можна было бачыць у небе над Беларуссю, Расеяй, Украінай і іншымі краінамі кантынента.

Як піша выданне iXBT, з папярэдніх звестак, спіраль з'явілася пасля запуску выведвальнага спадарожніка NROL-69. Вывад спадарожніка на арбіту, магчыма, пацягнуў за сабой выкід часціц паліва, якія, рассейваючыся ў верхніх пластах атмасферы, стварылі характэрныя спіралепадобныя ўзоры.
