26 сакавiка 2025, Серада, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менскай вобласці падвысілі цану на праезд у грамадскім транспарце

7
У Менскай вобласці падвысілі цану на праезд у грамадскім транспарце

Новыя тарыфы пачынаюць дзейнічаць з 26 сакавіка.

У Менскай вобласці падвышаюць цану праезду ў грамадскім транспарце - з 26 сакавіка на 10 капеек. Адпаведную пастанову прыняў Менскі аблвыканкам (№295 ад 19 сакавіка 2025-га), у аўторак яна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе “Еўрарадыё”.

З серады білет на звычайных маршрутах будзе каштаваць не 80, а 90 капеек, на экспрэсах - не 90 капеек, а 1 рубель.

Таксама на Меншчыне праіндэксаваны кошт месячных і дэкадных праязных білетаў.

Папярэдні раз білеты на грамадскі транспарт у Менскай вобласці (і ў сталіцы) даражэлі ў красавіку 2022 года. Тады тарыфы павялічыліся на 10 капеек.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках