Politico: Уолтца могуць звольніць праз інцыдэнт з выцекам вайсковага плану
9- 25.03.2025, 10:33
- 13,122

Трамп апынуўся ў "дрэнным становішчы".
Выпадковае ўключэнне журналіста ў чат, у якім амерыканскія чыноўнікі абмяркоўвалі вайсковыя планы, выклікала бурную дыскусію ў Белым доме наконт далейшага лёсу дарадцы нацыянальнай бяспекі Майка Уолцта.
Пра гэта паведамляе Politico.
Са слоў неназваных чыноўнікаў, пакуль што нічога не вызначана, але кіраўнік Белага дома Дональд Трамп можа прыняць канчатковую пастанову на працягу наступных аднаго-двух дзён, калі будзе назіраць за асвятленнем гэтага інцыдэнту.
Яшчэ двое чыноўнікаў думаюць, што Уолтц павінен сысці ў адстаўку, каб прадухіліць тое, што Трамп апынуўся ў "дрэнным становішчы".
“Было неразумна не праверыць, хто быў у тэме. Было глупствам весці гэтую размову на Signal. Вы не можаце быць безразважнымі на пасадзе дарадцы ў нацыянальнай бяспецы”, - заявіў чыноўнік.
У той жа час ёсць і тыя, хто думае, што Уолтцу нічога не пагражае. Са слоў неназванай асобы, Трамп ужо гаварыў з дарадцам нацыянальнай бяспекі і агулам Белы дом падтрымлівае яго.
“Як сказаў Трамп, напады на хусітаў былі вельмі паспяховымі і эфектыўнымі. Прэзідэнт працягвае цалкам давяраць сваёй камандзе ў нацыянальнай бяспецы, у тым ліку дарадцы ў нацыянальнай бяспецы Майку Уолтцу”, - заявіла прэс-сакратар Белага дома Караліна Левіт.
Яшчэ адзін блізкі да Белага дома чалавек, які назваў Уолцта "ідыётам", не думае, што інцыдэнт агулам будзе мець нейкія наступствы для адміністрацыі прэзідэнта ЗША.
“Я не думаю, што ёсць нейкія доўгатэрміновыя палітычныя наступствы для Трамп ці адміністрацыі, акрамя таго, што гэта можа каштаваць Уолтцу працы”, - заявіла яна.
Скандальная нарада ў чаце Signal
11 сакавіка галоўнага рэдактара амерыканскага выдання The Atlantic выпадкова дадалі ў закрыты чат у мэсэнджэры Signal, дзе чыноўнікі абмяркоўвалі ўдары па хусітах у Емене.
Як пісалі СМІ, абмеркаванне вайсковых планаў у звычайным чаце выклікала сур'ёзную рэакцыю ў шэрагу палітыкаў. Кангрэсмэны заклікалі расследаваць скандальны інцыдэнт.