26 сакавiка 2025, Серада, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«35 хвілін чакалі аднаго пасажыра»

3
«35 хвілін чакалі аднаго пасажыра»

Што адбываецца на мяжы Беларусі з Еўразвязам.

На мяжы Беларусі працягваюцца праверкі і допыты людзей. Журналісты BGmedia прачыталі, што на мінулым тыдні і ў пачатку гэтага пісалі карыстальнікі памежных тэлеграм-чатаў аб праверках тэлефонаў і допытах на беларускай мяжы.

У адным з чатаў расказалі, як 22 сакавіка з Беларусі не выпусцілі аднаго пасажыра аўтобуса:

«Менск - Вільня, 16.00. Выезд без затрымкі. А 18.20 пачалі пашпартны [кантроль]. А 19.04 скончылі пашпартны. Аднаго знялі [з аўтобуса]. 19.27 - шлагбаум Літвы. А 20.10 скончылі дагляд. Сканар. Пытанняў не было. 20.45 - аэрапорт».

Пра допыты беларусаў на мяжы ў чатах пішуць завуалявана, падрабязнасці паведамляюць рэдка:

«17.03.2025, РП - РБ. А 15.15 пад'ехалі да мяжы РП. А 16.00 мінулі пашпартны РП. Адразу паехалі на мост да нашых. Далей час РБ. А 18.20 пачалі нашых праходзіць і чакаем з размоў. А 19.37 выязджаем з мяжы».

«РП - РБ, 20.03.2025. А 01.10 пад'ехалі да шлагбаума. Прайшлі палякаў вельмі хутка. Пастаялі ля моста, потым у двары. Пры ўваходзе ў мытны тэрмінал усіх ручным сканарам сканавалі. Пашпартны кантроль хутка, 3 вакенцы. А далей затор.

На кантролі - цэлы палкоўнік, жаночага полу. Кожнага апытвала. Адкуль? Што вы там рабілі? Колькі гатоўкі з сабой? Што вязём? Калі не беларусы, дык дадаткова. Куды едзем? З якой мэтай? На які тэрмін? Прыкладна ў кожнага трэцяга надглядала багаж уручную, вельмі старанна, а потым яшчэ і праз сканер прапускала багаж. Выехалі з мытні а 06.20. Уся мяжа за 5 гадзін. Час польскі».

«Варшава - Менск, 21.03.25 а 22.00 (час PL). А 04.44 пашпартны кантроль РП. А 05.25 выехалі з ПП РП. А 08.00 пашпартны кантроль РБ. А 09.28 выехалі з ПП РБ (20 мін чакалі людзей). Разам: мяжа 8,5+ гадзін».

«РП - РБ, 22 сакавіка. А 08.30 заехалі да палякаў. А 09.30 прайшлі пашпартны [кантроль] палякаў, амаль адразу праехалі мост і заехалі да беларусаў. Аб 11.40 пайшлі на пашпарт і мытню да беларусаў. А 12.50 дачакаліся ўсіх з размоў і пакінулі мяжу. Разам: 6,5 гадзіны».

«PL-BY, 22 сакавіка. Выезд а 09.05. Прыехалі на мяжу а 12.00. Прайшлі PL а 14.00. Прайшлі BY а 16-й гадзіне. Чакалі 35 хвілін аднаго пасажыра».

«Вільня - Менск на 20.00 [23 сакавіка]. 7 гадзін у дарозе. Доўга чакалі з літоўскага боку 2 аўтобусы перад намі. І потым з беларускага боку з гутаркі».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках