26 сакавiка 2025, Серада, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ абвясціла 7-дзённыя рэйды ў Беларусі

7
ДАІ абвясціла 7-дзённыя рэйды ў Беларусі

Акцыя закране адразу 10 раёнаў.

УУС Берасцейскага аблвыканкама абвясціла 7-дзённую акцыю на тэрыторыі 10 раёнаў рэгіёну. Плануецца, што да 31 сакавіка інспектары ДПС нададуць асаблівую ўвагу не кіроўцам, а веласіпедыстам і пешаходам. Таксама пад прыцэлам апынуцца аматары сродкаў персанальнай мабільнасці - самакатаў, манаколаў і г.д.

Паводле інфармацыі ДАІ, прафілактыка накіраваная на папярэджанне ДТЗ, і закране наступныя рэгіёны Берасцейшчыны:

- Баранавіцкі раён,

- Бярозаўскі раён,

- Драгічынскі раён,

- Іванаўскі раён,

- Кобрынскі раён,

- Лунінецкі раён,

- Ляхавіцкі раён,

- Пружанскі раён,

- Пінскі раён,

- Берасцейскі раён,

- горад Берасце,

- горад Пінск.

Супрацоўнікі ДАІ паабяцалі, што будуць "несці службу" ў тых месцах, дзе часцей за ўсё адбываюцца аварыі. Праўда, дзе менавіта, не ўдакладнілі. Затое дадалі, што як мінімум патрулі ДПС адправяцца на нерэгуляваныя пешаходныя пераходы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках