26 сакавiка 2025, Серада, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Махачкале грымнулі выбухі ў жылым доме і салоне мабіьлнай сувязі: новыя падрабязнасці

У Махачкале грымнулі выбухі ў жылым доме і салоне мабіьлнай сувязі: новыя падрабязнасці

Пяць чалавек пацярпелі.

У сталіцы Дагестане Махачкале раніцай 25 сакавіка прагрымелі два выбухі. Першы з іх адбыўся ў адной з кватэр 14-павярховага жылога дома на вуліцы Гапцахскай, паведамілі ТАСС у аператыўных службах. Са слоў суразмоўцы агенцтва, на сёмым паверсе дома ўзарваўся газ, пасля чаго ўспыхнуў пажар. Пашкоджанні атрымалі дзясяткі кватэр - адна з іх засталася без вонкавай сцяны. У Міністэрстве аховы здароўя Дагестана паведамілі пра двух пацярпелых: мужчыну і жанчыну, у абодвух моцныя апёкі. Жанчына знаходзіцца ў цяжкім стане. Яна, як удакладняе Shot, з'яўляецца гаспадыняй кватэры, у якой узарваўся газ.

З-за выбуху ў пяці суседніх пяціпавярховых дамах часткова выбіла вокны, таксама былі пашкоджаны 50 прыпаркаваных у двары аўтамабіляў, паведамілі ў МНС Расеі. Ратавальнікі эвакуавалі 150 чалавек з будынка і хутка ліквідавалі гарэнне. У мэрыі Махачкалы заявілі, што дом, у якім адбыўся выбух газу, не быў уведзены ў эксплуатацыю і ўваходзіў у рэестр пазапраўна збудаваных пабудоў. Пры гэтым Shot піша, што людзі "актыўна засяляліся" у шматпавярховік. “Прычыны [выбуху] высвятляюцца, на месцы працуюць экстраныя службы, прадстаўнікі адміністрацыі горада і праваахоўных органаў”, - адзначылі ў мэрыі.

Другі выбух прагрымеў прыкладна праз 30 хвілін у салоне мабільнай сувязі на вуліцы Імама Шаміля, паведамляе Shot. Тры чалавекі пацярпелі. Іх шпіталізавалі ў раённую клінічную лякарню імя А.У. Вішнеўскага. Са звестак Mash, газавы балон разарваўся не ў салоне мабільнай сувязі, а ў бістро, якое знаходзілася праз сценку. Экстранныя службы правяраюць гэтую версію.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках