26 сакавiка 2025, Серада, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамовы РФ і ЗША ў Савудаўскай Арабіі: апублікаваны спіс патрабаванняў Масквы

20
Перамовы РФ і ЗША ў Савудаўскай Арабіі: апублікаваны спіс патрабаванняў Масквы

Украіна настроеная вельмі скептычна.

Падчас перамоў у Савудаўскай Арабіі расейскі бок спрабуе дэманстраваць, што ён мае больш паспяховае становішча і дыктуе свае правілы. Пра гэта піша The Guardian.

Адзначаецца, што Крэмль агучыў пункты, якія могуць закончыць вайну ва Украіне.

"Але ўкраінскі бок дагэтуль застаецца вельмі скептычна настроеным наконт любых пагадненняў з Расеяй, спасылаючыся на папярэднія выпадкі, калі Масква не прытрымлівалася сваіх абавязкаў", - гаворыцца ў паведамленні.

Са звестак выдання, краіна-агрэсарка Расея вылучыла наступныя патрабаванні:

спыненне ўсялякай замежнай вайсковай падтрымкі і абмену выведвальнымі звесткаммі з Украінай;

абмежаванне колькасці Узброеных сіл Украіны;

міжнароднае прызнанне чатырох украінскіх абласцей, незаконна анэксаваных Расеяй з 2022 года.

Варта дадаць, што са звестак выдання CBS News, Злучаныя Штаты і Расея плануюць апублікаваць супольную заяву ў аўторак, 25 сакавіка, пасля вынікаў перамоў у Савудаўскай Арабіі, якія былі нібыта накіраваныя на дасягненне дамоўленасці аб спыненні агню ў Чорным моры.

Заява чакаецца а 4:00 паводле вашынгтонскага часу.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках