26 сакавiка 2025, Серада, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Украіна пераносіць вайну на тэрыторыю Расеі»

5
«Украіна пераносіць вайну на тэрыторыю Расеі»
Аляксей Гецьман

У чым галоўны сэнс украінскай аперацыі ў Белгародскай вобласці.

Украінскае войска разгортвае новую паспяховую аперацыю і прасоўваецца ўглыб Расеі. Расейскія вайскоўцы прапагандысты і Z-ваенкары змушаныя прызнаваць захоп украінскімі сіламі вёскі Дзямідаўка ў Белгародскай вобласці. Больш за тое, паралельна ўкраінскае войска вядзе штурм населенага пункта Папоўка.

Якія мэты мае Украіна ў Белгародскай вобласці?

Па каментар сайт Charter97.org звярнуўся да вайсковага экспэрта, маёра запасу УСУ Аляксея Гецьмана:

- Мэта такая ж, як і ў Курскай аперацыі: не даць расейцам атакаваць Украіну з гэтых тэрыторый і стварыць буферную зону ўглыб тэрыторыі РФ. Шмат ужо было сказана ўкраінскім вайсковым-палітычным кіраўніцтвам, аналітыкамі і экспэртамі, як ва Украіне так і за мяжой, што калі не ўдаецца спыніць вайну, то яе трэба перанесці на тэрыторыю агрэсара. Гэта мы і робім.

- Якім можа быць развіццё падзей?

- Цяжка сказаць. Залежыць ад таго, якія расейцы сілы туды накіруюць. Якія Украіна там сілы выкарыстае, якое было баявое распараджэнне для гэтай аперацыі. Наўрад ці было заданне дайсці да Белгарада або Курска. З вайсковага і палітычнага пункту гледжання няма сэнсу акупаваць гэтыя гарады.

А вось прасунуцца на дзясяткі кіламетраў углыб тэрыторыі РФ - гэта тое, што называецца «перанесці вайну на тэрыторыю ворага». Як казаў калісьці Чэрчыль, любая краіна, якая пачынае агрэсіўную вайну супраць іншай, павінна разумець, што рана ці позна вайна прыйдзе і на яе тэрыторыю. Так зараз і адбываецца.

- Ці могуць гэтыя падзеі паўплываць на ход перамоў, якія ідуць паміж сторанамі ў Савудаўскай Арабіі?

- Усе падзеі на лініі фронту ўплываюць на гэтыя перамовы. Чым больш сур'ёзная ў Украіны пазіцыя, чым больш у нас поспехаў на лініі фронту, тым больш удалымі могуць быць вынікі гэтых перамоў для нас.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках