26 сакавiка 2025, Серада, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вярхоўнай Радзе Украіны заклікалі разарваць дыпламатычныя стасункі з Лукашэнкам

13
У Вярхоўнай Радзе Украіны заклікалі разарваць дыпламатычныя стасункі з Лукашэнкам

Міжфракцыйнае аб'яднанне дэпутатаў прымеркавала ініцыятыву да Дня Волі.

Міжфракцыйнае аб'яднанне дэпутатаў Вярхоўнай Рады Украіны "За дэмакратычную Беларусь" заклікала афіцыйны Кіеў разарваць дыпламатычныя стасункі з Менскам. Адпаведны дакумент у сваім тэлеграм-канале апублікаваў украінскі народны дэпутат Аляксей Ганчарэнка.

У дакуменце зазначаецца, што 25 сакавіка беларусы ва ўсім свеце адзначаюць Дзень Волі — свята абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, першай нацыянальнай дзяржавы беларусаў, якая зацвердзіла дзяржаўнымі сімваламі бел-чырвона-белы сцяг, герб "Пагоня" і беларускую мову.

“Сёння за бел-чырвона-белы сцяг на вуліцах Беларусі адпраўляюць у турму, а беларуская мова знаходзіцца на мяжы знікнення. Дзясяткі гадоў «апошні дыктатар Еўропы» сцірае беларускую культуру і мову і ператварае Беларусь у дэ-факта акупаваную Расеяй тэрыторыю, тысячы беларусаў гадамі знаходзяцца ў незаконным зняволенні, а мільёны людзей вымушаныя шукаць прытулак ў іншых краінах».

МФА «За дэмакратычную Беларусь» заклікае ўрад Украіны:

- разарваць дыпламатычныя стасункі з рэжымам Лукашэнкі;

- прызнаць Беларусь акупаванай тэрыторыяй;

- перадаць памяшканне беларускага пасольства дэмакратычным сілам Беларусі.

Украінскія дэпутаты таксама заклікаюць міжнародную супольнасць і ўрады краін-партнёраў да поўнай палітычнай і эканамічнай ізаляцыі афіцыйнага Менска і ўзмацнення санкцыйнага ціску на Лукашэнку.

Заканчаецца дакумент словамі: «Жыве Беларусь! Слава Украіне!».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках