З калоніі Віцьба пераводзяць зняволеных
1- 25.03.2025, 15:05
- 7,588

Новых вязняў у калонію не прывозяць.
У ПК-3 у Віцьбе будзе часткова закрыта і рэарганізаваная прамысловая зона. У сувязі з гэтым, да канца красавіка блізу 15% вязняў будуць перанакіраваныя ў іншыя калоніі, піша тэлеграм-канал MAYDAY.TEAM.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, з некаторых атрадаў па 10 чалавек ужо этапавалі ў іншыя калоніі, з аналагічным рэжымам. Пры гэтым новых зняволеных у калонію не прывозяць.
Летась у снежні праваабаронцы пісалі аб тым, што ў ПК-3 можа быць цалкам спыненая дрэваапрацоўчая вытворчасць.