Папа Францішак прызначыў новага апостальскага нунцыя ў Беларусі
1- 25.03.2025, 15:50
- 2,274

Перад гэтым ён выконваў місію ў Венесуэле.
Папа Рымскі Францішак прызначыў новага апостальскага нунцыя ў Беларусі. Замест харвата Антэ Ёзіча ім стаў італьянец Ігнацыё Чэфалія, піша catholic.by.
Ігнацыа Чафалія нарадзіўся ў 1975 годзе на выспе Сіцылія і належыць да мясцовай італійска-албанскай каталіцкай Царквы бізантыйскага абраду.
Першай пляцоўкай Чэфаліі стала нунцыятура ў Эквадоры (2006-2010 гг.), служыў сакратаром нунцыятуры для Камбоджы, Лаоса, М'янмы і Тайланда (2010-2013 гг.), часовым павераным і намеснікам пастаяннага назіральніка Святога Прастола. У 2020-2024 гадах служыў у Венесуэле.