Віктар Орбан хоча «ўсынавіць» зебру
12- 25.03.2025, 16:41
- 2,368

Прэм'ер-міністр Вугоршчы напісаў ліст Будапешцкаму заапарку.
Прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан напісаў ліст Будапешцкаму заапарку, у якім выказаў жаданне "усынавіць" зебру.
Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда".
Фота адпаведнага ліста вугорскі прэм'ер апублікаваў на сваёй Facebook-старонцы 24 сакавіка з подпісам "Аперацыя "Зебра" пачалася".
“Я хацеў бы ўсынавіць зебру. Я разумею, што гэта магчыма. Калі ласка, дапамажыце”, - гаворыцца ў лісце за подпісам Віктара Орбана з пячаткай прэм'ер-міністра.
Ліст, адрасаваны Будапешцкаму заапарку, з'явіўся пасля таго, як два дні таму, у суботу, апазіцыйны палітык Петэр Мадзьяр выступіў з рэзкімі абвінавачваннямі ў дачыненні да ўласнасці сям'і Віктара Орбана ў цэнтральнай Вугоршчыне, піша выданне Telex.
Сярод іншага, Мадзьяр заявіў, што, на ягоную думку, сям'я Орбана мае “свойскае сафары”, дзе яны ўтрымліваюць зебраў. У вугорскім урадзе назвалі абвінавачанні з боку Мадзьяра няўдалым жартам.
Як паведамляецца на сайце заапарка Будапешта, за мінімальнае ахвяраванне на 15 тысяч форынтаў можна стаць сімвалічным прыёмным "бацькам" жывёліны. Пры гэтым жывёліна застаецца ў заапарку і не пераходзіць у чыюсьці ўласнасць.
Прыёмныя "бацькі" не маюць ніякіх абавязкаў у дачыненні да жывёліны і ніякіх дадатковых правоў у параўнанні са звычайнымі наведвальнікамі. Прыёмных "бацькоў" у жывёліны можа быць больш як адзін, таму калі хтосьці жадае ўзяць на "выхаванне" зебру акрамя Орбана, ён можа таксама гэта зрабіць.
Двойчы на год заапарк арганізоўвае "бацькоўскі сход", на якім кожны прыёмны "бацька" атрымлівае картку, якая дае яму права бясплатнага наведвання заапарка для ўдзелу ў мерапрыемстве. На сходзе ён атрымлівае інфармацыю аб тым, як фонд заапарка выкарыстоўвае ягоныя ахвяраванні.