Беларуска адсудзіла ў дзіцячага летніка 25 тысячаў рублёў
5- 25.03.2025, 19:51
- 8,274

За што?
У чэрвені 2023 года ў дзіцячым аздараўленчым летніку пад Бабруйскам на 13-гадовага хлопчыка ўпала футбольная брама.
Падлеткі па чарзе заскоквалі на перакладзіну брамы, каб падцягнуцца. Пад цяжарам вагі металічная канструкцыя ўпала.
Праз траўмы падлетак перастаў чуць адным вухам, у яго развіліся галавакружэнне, слабасць і стамляльнасць.
Дырэктара і інструктара фізічнай культуры летніка змусілі да крымінальнай адказнасці.
Акрамя гэтага, маці хлопчыка прасіла суд спагнаць з аздараўленчай установы на карысць сына кампенсацыю маральнай шкоды памерам 25000 рублёў.
Нядаўна гэтае патрабаванне было задаволенае ў поўным аб'ёме.