Скандал з чатам Signal: на пецярых высокапастаўленых чыноўнікаў Трампа падалі ў суд
6- 26.03.2025, 12:03
- 7,032

Названыя прозвішчы адказчыкаў паводле пазову.
Пяці высокапастаўленым чыноўнікам адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пагражае федэральны судовы пазоў праз выпадковае ўключэнне журналіста ў чат Signal, у якім чыноўнікі абмяркоўвалі вайсковыя планы.
Аб гэтым паведамляе ABC News.
Няўрадавая арганізацыя American Oversight 25 сакавіка падала федэральны пазоў супраць пяці топ-чыноўнікаў адміністрацыі Трампа, сцвярджаючы, што выкарыстанне Signal парушае федэральны закон, які рэгулюе захаванасць урадавых дакументаў.
Згодна з пазовам, адказчыкамі названыя:
Піт Хегсет, кіраўнік Пентагона;
Тулсі Габард, дырэктар нацыянальнай выведкі ЗША;
Джон Рэткліф, дырэктар ЦРУ;
Скот Бэсэнт, міністр фінансаў;
Марка Рубіё, дзяржаўны сакратар ЗША.
Нацыянальная ўправа архіваў і дакументацыі.
Федэральнага суддзю просяць прызнаць выкарыстанне Signal незаконным і абавязаць чальцоў Кабінета міністраў захаваць паведамленні.
Скандальная нарада ў чаце Signal
11 сакавіка галоўнага рэдактара The Atlantic Джэфры Голдбэрга выпадкова дадалі ў закрыты чат у мэсэнджары Signal, дзе чыноўнікі абмяркоўвалі ўдары па хусітах у Емене. Адпаведная сітуацыя выклікала сур'ёзную крытыку з боку палітыкаў.
Дарадца прэзідэнта ў нацыянальнай бяспецы Майк Уолтц адмаўляў абмеркаванне вайсковых планаў у чаце і назваў журналіста «хлуслівым і вельмі дыскрэдытаваным».