31 сакавiка 2025, панядзелак, 6:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ зайшлі ў тыл войска РФ і ліквідавалі расейскага намесніка камандзіра

7
УСУ зайшлі ў тыл войска РФ і ліквідавалі расейскага намесніка камандзіра

Захоплены сакрэтныя дакументы.

Выведвальная група 225-га асобнага штурмавага палка УСУ правяла дзейсную аперацыю, знішчыўшы расейскага афіцэра - маёра Юрыя Ломкіна, намесніка камандзіра батальёна 83-га мотастралковага палка (в/ч 52034) 69-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі.

Як паведамілі на афіцыйнай старонцы палка ў Telegram, аперацыя прайшла паспяхова, а разам з ліквідацыяй варожага афіцэра ўкраінскія абаронцы атрымалі важныя дакументы, якія дапамогуць далей у нанясенні ўдараў па супраціўніку.

Дата і месца аперацыі не раскрываюцца, аднак, улічваючы зону адказнасці 225-га палка, ліквідацыя магла адбыцца ў кірунку Курскай вобласці.

Са звестак выведкі, маёр Юры Ломкін, 1975 года нараджэння, на момант ліквідацыі яму было 50 гадоў. Пры ім знайшлі пашпарт, вайсковы білет, пасведчанне кіроўцы і іншыя дакументы, якія паказваюць на сувязь з Санкт-Пецярбургам і Ленінградскай вобласцю.

«Кадравы афіцэр, які пры жыцці не зрабіў нічога карыснага, але пасля смерці быў нам вельмі патрэбны - прынёс інфармацыю пра сваіх «калег». Неўзабаве будуць добрыя навіны» - заявілі ў палку.

Аперацыя стала яшчэ адным пацвярджэннем прафесіяналізму і дакладнасці дзеянняў украінскай выведкі. Новыя звесткі ўжо аналізуюцца, што дазволіць наносіць яшчэ больш дакладныя ўдары па расейскіх акупантах.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках