1 красавiка 2025, aўторак, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія вайскоўцы вярнулі скрадзенае расейскім мітрапалітам крэсла Шаптыцкага

9
Украінскія вайскоўцы вярнулі скрадзенае расейскім мітрапалітам крэсла Шаптыцкага

Рарытэт знайшлі падчас баёў ля межаў Харкаўскай і Курскай абласцей.

У Львоў вярнулі рэліквію, якую шмат гадоў разглядалі як страчаную - крэсла мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага. Яго незаконна вывез з горада мітрапаліт расейскай праваслаўнай царквы Нікадзім Руснак. Крэсла знайшлося дзякуючы украінскім вайскоўцам. Пра гэта паведаміла Львоўская епархія Украінскай грэка-каталіцкай царквы.

Для таго, каб крэсла мітрапаліта вярнулася ў Львоў, прыклаў руку адзін з капеланаў, які служыць у Інтэрнацыянальным легіёне, 5 гадоў таму з'ехаў у Барсэлону, але пасля поўнамаштабнага расейскага ўварвання вярнуўся ва Украіну. Ён удзельнічаў у баях на Харкаўшчыне, Сумшчыне, Куршчыне. Не так даўно каплан атрымаў раненне, і зараз праходзіць лячэнне ў Барсэлоне, аднак сувязь з калегамі ён не страчвае.

Падчас баёў ля межаў Харкаўскай і Курскай абласцей вайскоўцы знайшлі старадаўняе крэсла ў рэстаўратара. Той распавёў, што ў 1980-х гадах яго са Львова незаконна вывез мітрапаліт рускай праваслаўнай царквы Нікадзім Руснак - ён выязджаў з мітрапалітных палат і тады вывез шмат рэчаў.

З Харкаўскай вобласці крэсла прывезлі ўкраінскія вайскоўцы. Яно мае патрэбу ў рэстаўрацыі і аднаўленні страчаных дэталяў.

Мітрапаліт і Архіепіскап Львоўскі Ігар пацвердзіў сапраўднасць знаходкі і яе сувязь з Мітрапалітам Андрэем Шаптыцкім. Цяпер разглядаецца пытанне з рэстаўрацыяй крэсла і наступнай яго перадачай у Музей Мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках