У Беларусі прагназуюць да +16 градусаў
- 27.03.2025, 16:03
- 2,078

А ўначы будзе галалёд.
У пятніцу, 28 сакавіка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць аб тумане і слабым галалёдзе, якія магчымыя месцамі ўначы і раніцай.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -3 да +3 градусаў (у Менску - ад 0 да +2), у дзённыя гадзіны - ад +10 да +16 (у сталіцы - 12-14 цяпла).
У суботу таксама пераважна без ападкаў. Уначы будзе ад -4 да +3, удзень - ад +11 да +17. У нядзелю варункі надвор'я істотна не зменяцца.