1 красавiка 2025, aўторак, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Грашовы варштат у мяне стаіць за кабінетам

18
Лукашэнка: Грашовы варштат у мяне стаіць за кабінетам

Дыктатар адрэагаваў на асцярогі беларусаў.

У чацвер падчас прызначэння Аляксандра Ягорава першым намеснікам старшыні праўлення Нацбанку Лукашэнка заявіў:

- Некаторыя тут пачалі вякаць: ну, прыйшлі тут Галоўчанка з Ягоравым - яны тут зараз станок уключаць. Ды ў іх няма станка. Станок у мяне вунь стаіць за кабінетам, ён ужо заржавеў.

Адзначым, шэраг экспертаў выказаў меркаванне, што новы кіраўнік Нацбанку Беларусі Галоўчанка, які не з'яўляецца банкірам па адукацыі, можа ўключыць варштат на загад Лукашэнкі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках