Кошт золата абнавіў гістарычны максімум
4- 27.03.2025, 19:05
- 2,096

Перавысіў $3100 за ўнцыю.
Кошт золата зноў пабіў гістарычны рэкорд. Чэрвеньскія ф'ючэрсы на золата на Чыкагскай таварнай біржы (CME) на 17:49 па Менску падаражэлі на 1,57%, да $3100,4 за ўнцыю. Адзнаку $3100 біржавы кошт унцыі золата перавысіў упершыню ў гісторыі.
Біржавыя кошты золата растуць дзякуючы павелічэнню попыту на ахоўныя актывы на фоне нявызначанасці ў дачыненні да ўвядзення мытаў у ЗША і ўзмацнення гандлёвых войнаў. Золата, якое традыцыйна ўважаецца за абаронц ад нявызначанасці і інфляцыі, сёлета падаражэла больш як на 15 адсоткаў.
«Менавіта функцыя золата як ціхай гавані забяспечвае падтрымку [цэнам], і адной з прычын гэтага з'яўляецца тарыфная палітыка ЗША», – распавёў аналітык Quantitative Commodity Research Пітэр Ферціг.
Так, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп увечары 26 сакавіка абвясціў, што з 2 красавіка ў краіне пачнуць дзейнічаць мыты 25% на імпарт аўтамабіляў. У адміністрацыі Трампа чакаюць, што гэтыя захады будуць прыносіць ЗША $100 млрд даходу на год.