Макрон анансаваў франка-брытанскую місію ва Украіне
- 27.03.2025, 19:37
- 2,842

Таксама прэзідэнт Францыі прапанаваў накіраваць ва Украіну «войскі для падстрахоўкі» некалькіх краін-чальцоў ЕЗ.
Лідары амаль 30 краін, прадстаўнікі кіраўніцтва NATO і ЕЗ сабраліся ў французскай сталіцы, каб абмеркаваць павелічэнне дапамогі Кіеву і размяшчэнне еўрапейскіх міратворчых сіл для забеспячэння доўгатэрміновага міру.
“Еўропа ведае, як абараніць сябе. Мы павінны гэта давесці», - заявіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі сваім еўрапейскім хаўруснікам. Яны сабраліся ў чацвер у Парыжы, каб вызначыць, як умацаваць пазіцыі Украіны, якая дамагаецца спынення агню ў вайне з Расеяй.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон прыняў у Елісейскім палацы лідараў амаль 30 краін, а таксама кіраўнікоў NATO і ЕЗ. Удзельнікі саміту вывучылі прапановы аб размяшчэнні міратворцаў ва Украіне і варыянты мірнага пагаднення і сфармавалі «кааліцыю ахвочых».
Як заяўлялася напярэдадні, адна з мэт саміту - закласці аснову для будучага гарантавання бяспекі Украіны ў доўгатэрміновай перспектыве як першай лініі абароны супраць усякай агрэсіі на фоне расту пагрозы з боку Расеі.
Высілкі па стварэнні кааліцыі краін, гатовых дапамагчы Кіеву, узначальваюць Францыя і Вялікай Брытанія.
Кантынгент «для падстрахоўкі»
Ужо пасля заканчэння саміту Макрон абвясціў, што абедзве краіны дправяць ва Украінуа свой кантынгент у найбліжэйшыя дні.
«Франка-брытанская місія, з яго слоў, будзе рэалізоўвацца» ў цесным супрацоўніцтве з Кіевам» з тым, каб «падрыхтаваць украінскае войска, вызначыць яго фармат з пункту гледжання памеру, колькасці жаўнераў, тыпу ўзбраенняў. Гэта дазволіць нам лепш працаваць над планаваннем, каб вывесці Украіну на пярэдні план».
Building a robust peace for Ukraine and Europe. pic.twitter.com/xW2yAkrshf
— Emmanuel Macron (@EmmanuelMacron) March 27, 2025
Акрамя таго, Макрон прапанаваў накіраваць ва Украіну «войскі для падстрахоўкі» некалькіх краін-сябраў ЕЗ. Пры гэтым ён удакладніў, што гэта будуць не міратворчыя сілы, а «сілы стрымлівання ў дачыненні да патэнцыйнай расейскай агрэсіі», якіх размесцяць не на лініі судакранання, а ў «стратэгічных месцах» ва ўкраінскім тыле.
Падчас выступу на прэс-канферэнцыі ён таксама вітаў «выхад Еўропы з катэгорыі геапалітычнай меншасці» ў стаўленні да Злучаных Штатаў. Яны, паводле слоў прэзідэнта Францыі, застаюцца «надзейным хаўруснікам», які з пачатку вайны вельмі актыўна дапамагаў Украіне. Але ў Еўропы і ЗША «розныя інтарэсы», і еўрапейцы «павінны дзейнічаць самастойна», асабліва ў тым, што датычыцца бяспекі, падкрэсліў кіраўнік Рэспублікі.