31 сакавiка 2025, панядзелак, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарадца Зяленскага параіў Пуціну «выпіць таблеткі»

7
Дарадца Зяленскага параіў Пуціну «выпіць таблеткі»

Расейскі дыктатар не можа зразумець, з кім яму весці дыялог.

Дарадца ўкраінскага прэзідэнта ў пытаннях камунікацый Дзмітрый Ліцвін параіў расейскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну "выпіць таблеткі для стымуляцыі мозгу", калі ён не можа зразумець, з кім яму варта супрацоўнічаць для спынення вайны.

Пра гэта ён напісаў у сацсетцы X (Twitter) 27 сакавіка.

«Пуцін зноў не можа зразумець, з кім яму варта весці дыялог, каб сапраўды рушыць наперад у кірунку заканчэння гэтай вайны, магчыма, яму варта прыняць нейкія таблеткі для стымуляцыі мазгавой актыўнасці - калі такія наогул яшчэ на яго дзейнічаюць», - напісаў Ліцвін.

Паводле слоў Ліцвіна, на вечар 27 сакавіка за апошнія 24 гадзіны ва Украіне зафіксавалі сама меней два расейскія ўдары, якія пашкодзілі энэргетычную інфраструктуру Украіны

«І гэта яшчэ без поўнай справаздачы за дзень. Прадухіленне далейшых падобных нападаў - гэта тое, за што адказваюць нашы партнёры», - дадаў дарадца прэзідэнта.

Увечары 27 сакавіка Пуцін агучыў новую порцыю маніпулятыўных патрабаванняў аб выбарах і «часовым кіраванні пад эгідай ААН» ва Украіне.

Расейскі дыктатар агучыў свае сцвярджэнні аб нібыта нелегітымнасці прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і заявіў, што іншыя органы ўлады Украіны «таксама не з'яўляюцца легітымнымі».

Таксама ён казаў, што Расеі нібыта незразумела, з кім нешта падпісваць ва Украіне, бо «заўтра прыйдуць іншыя кіраўнікі».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках