У Беларусі забаранілі прадаваць папулярныя аліўкі Gusto і таматную пасту з Магілёва
4- 28.03.2025, 11:37
- 5,302

Загадана выключыць прадукты з абарачэння.
Дзяржстандарт зноў абнавіў спіс небяспечнай прадукцыі. У яго патрапілі гішпанскія аліўкі, фаршаваныя ласосем, з маркіроўкай Gusto.
У алівах знайшлі кансервант дыяксід серы (Е220). У выніку іх забаранілі прадаваць з 3 красавіка. Загадана таксама выключыць прадукт з абарачэння.
Раней з гэтай жа прычыны забаранілі прадаваць гішпанскія аліўкі гандлёвай маркі ITLV.
Дадалі ў спіс і таматную пасту ад магілёўскага ПУП «Бубенька». Як сказана ў паведамленні Дзяржстандарта, у прадукце быў кансервант дыяксід серы (Е220). Акрамя таго, выпрабаванні паказалі, што масавая дзель растваральных сухіх рэчываў склала 22,3 адсотка пры норме не менш як 25 адсоткаў, што не дае магчымасць ідэнтыфікаваць прадукт як таматную пасту.
