Расея зноў атакавала газавымяральную станцыю «Суджа» ў Курскай вобласці, якую яна не кантралюе
4- 28.03.2025, 12:42
- 5,090

Каб правесці інфармацыйную аперацыю супраць Украіны.
Расейскія акупанты зноў атакавалі газавымяральную станцыю “Суджа” ў Курскай вобласці, якую войска краіны-агрэсара не кантралюе. Станцыя з'яўляецца часткай газатранспартнай сістэмы, па якой раней ішоў транзіт расейскага газу праз Украіну ў Еўропу.
Пра гэта паведаміў дырэктар ЦПД Андрэй Каваленка ў Telegram.
Раніцай 28 сакавіка Генштаб УСУ заявіў, што Расея абстраляла ГВС “Суджа” з артылерыі і беспадстаўна абвінаваціла ў гэтым Сілы абароны Украіны, а таксама “нарошчвае дыскрэдытацыйную кампанію супраць Украіны”.
У Генштабе УСУ нагадалі, што гэтую газавымяральную станцыю раней неаднаразова абстрэльвалі самі расейцы. Улетку 2024 года "яна зазнала бамбаванне кіраванымі авіябомбамі, а тры дні таму [у сярэдзіне сакавіка 2025] расейцы зноў ударылі па ёй КАБамі".
Кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі Андрэй Каваленка паведаміў, што РФ атакавала газавымяральную станцыю ў Суджы для таго, каб правесці інфармацыйную аперацыю супраць Украіны.