31 сакавiка 2025, панядзелак, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індыя адмовілася прымаць расейскую нафту

Індыя адмовілася прымаць расейскую нафту

Танкеру забаранілі ўваход у мясцовы порт.

Танкеру, які перавозіў расейскую сырую нафту для дзяржаўнай індыйскай нафтавай карпарацыі, адмоўлена ва ўваходзе ў мясцовы порт. У танкера адсутнічае належная дакументацыя аб яго мараходных якасцях.

Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Судна Andaman Skies пад гандуражскім сцягам, пабудаванае ў 2004 годзе, загрузіла 767 000 барэляў у Мурманску 24 лютага і павінна было быць разгружанае ў Вадынары 30 сакавіка.

Індыйскія правілы патрабуюць, каб танкеры старэйшыя за 20 гадоў мелі сертыфікат мараходнасці, выдадзены чальцамі Міжнароднай асацыяцыі класіфікацыйных таварыстваў або арганізацыяй, упаўнаважанай мясцовым рэгулятарам. Судна было сертыфікаванае мясцовай кансалтынгавай кампаніяй Dakar Class, якая не прызнаная індыйскімі ўладамі.

Цяпер судна знаходзіцца ў Арабійскім моры паміж Аманам і Індыяй, усё яшчэ цалкам загружанае, і, відаць, спыніла плаванне, паказваюць звесткі адсочвання суднаў.

Са слоў крыніц, летась судну дазволілі зайсці ў індыйскі порт, паколькі на той момант яно не праслужыла і 20 гадоў.

Індыя з'яўляецца важным пунктам прызначэння для марскіх паставак расейскай сырой нафты пасля ўварвання Масквы на Украіну ў 2022 годзе, і плыні імпарту краіны пільна вывучаюцца рынкам, паколькі многія судны патрапілі пад санкцыі.

Тым не менш, Andaman Skies не было ўключанае ў санкцыйны спіс ЗША ў барацьбе з суднамі, якія перавозяць расейскую нафту, хаця яно трапіла пад санкцыі брытанскіх уладаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках