31 сакавiка 2025, панядзелак, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін рыхтуецца да вайны з NATO: нямецкая выведка агучыла новыя тэрміны

23
Пуцін рыхтуецца да вайны з NATO: нямецкая выведка агучыла новыя тэрміны

Абаронная прамысловасць РФ вырабляе больш, чым трэба для цяперашняга канфлікту.

Расейскія ўлады, хутчэй за ўсё, рыхтуюцца да маштабнай вайны супраць NATO.

Пра гэта гаворыцца ў новым дакладзе Федэральнай выведвальнай службы Нямеччыны і Бундэсвэра, паведамляе Bild.

У справаздачы сказана, што расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін успрымае стасункі з Захадам як сістэмны канфлікт і гатовы выкарыстоўваць сілу для дасягнення сваіх мэт.

Адзначаецца, што да канца дзесяцігоддзя Расея можа быць цалкам гатовай да «шырокамаштабнай канвенцыйнай вайны».

У той жа час, паводле ацэнкі літоўскай спецслужбы VSD, у Крамля пакуль няма магчымасці напасці на ўвесь Альянс. Аднак расейцы могуць «праверыць NATO» невялікай ваеннай аперацыяй супраць адной або некалькіх краін блока. І такім чынам высветліць, наколькі сур'ёзна саюз паставіцца да сваіх абавязацельстваў.

Паводле звестак дакладу, нягледзячы на засяроджанасць расейскіх войск ва Украіне, расейскія вайскова-паветраныя сілы і флот застаюцца баяздольнымі. І тады, калі вайна ва Украіне скончыцца, расейскія часткі могуць быць хутка перакінутыя да межаў з краінамі Балтыі. Адзначаецца, што «расейскія страты папаўняюцца», а абаронная прамысловасць краіны вырабляе больш, чым трэба для існага канфлікту.

Цяпер выдаткі РФ растуць у рэкордным тэмпе, і ў 2025 годзе яны дасягнуць амаль 120 мільярдаў еўраў, што складае больш за 6% ВУП. Калі параўноўваць з 2021 годам, то вайсковы бюджэт расейцаў фактычна павялічыўся ў чатыры разы. Паводле планаў Крамля, колькасць войска павінна вырасці да 1,5 мільёна чалавек, а аб'ёмы ўзбраення і тэхнікі на мяжы з NATO - павялічыцца на 30-50%.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках