31 сакавiка 2025, панядзелак, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча ўздыме пытанне аб скасаванні летняга часу

9
Польшча ўздыме пытанне аб скасаванні летняга часу

Ідэя была агучаная Еўрапейскай камісіяй у 2018 годзе.

Польшча аднаўляе тэму скасавання летняга часу на форуме ЕЗ. Як запэўніў міністр развіцця і тэхналогій краіны Кшыштаф Пашык, польскае старшынства не толькі спыніла план адмовы ад праекту, але і надало яму новы імпульс, паведамляе «Польскае радыё».

«Гэта добрая навіна для ўсіх палякаў перад заўтрашнім пераходам на летні час. Працэс, накіраваны на спыненне змены часу, набыў свой рытм, ён пачаўся, і гэта адбываецца. Падрабязнасці аб тым, які час будзе пакінуты і які будзе канчатковы каляндар гэтых змен, мы павінны пачакаць яшчэ крыху, каб атрымаць адказы на гэтыя пытанні», — падкрэсліў палітык.

У якасці аргумента Польшча прыводзіць даследаванне 2018 года, паводле якога 84% еўрапейцаў выступаюць супраць сезоннага пераводу часу. Міністр Кшыштаф Пашык адзначыў, што ў найбліжэйшыя дні і тыдні будуць зробленыя далейшыя крокі. Аднак малаімаверна, што спыненне пераводу часу адбудзецца ў перыяд польскага старшынства.

«Мы вядзём перамовы з еўрапейскімі краінамі, каб заахвоціць іх надаць гэтаму пытанню спынення зменаў часу правільны тэмп. Сёння мая мэта - падрыхтаваць найлепшую магчымую глебу для наступнага старшынства і наступных пастаноў, якія прадоўжаць гэтыя намаганні, якія мы распачалі», - заявіў Кшыштаф Пашык.

Акрамя таго, Польшча будзе заклікаць Еўрапейскую камісію як мага хутчэй падрыхтаваць даследаванне наступстваў скасавання летняга часу.

Міністр развіцця прызнаў, што, хоць гэтае пытанне не з'яўляецца прадметам бурных дыскусій, краіны выстаўляюць «розныя аргументы» на форуме ЕЗ.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках