1 красавiка 2025, aўторак, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Кіеў атрымае доступ да выведных звестак Еўропы і ліцэнзіі на вытворчасць СПА

1
Зяленскі: Кіеў атрымае доступ да выведных звестак Еўропы і ліцэнзіі на вытворчасць СПА

Таксама будзе весціся праца над ліцэнзіямі для некаторых відаў артылерыі.

Падчас саміту ў Парыжы на гэтым тыдні Украіна змагла дамовіцца пра доступ да выведных звестак і складаў з боепрыпасамі еўрапейскіх партнёраў, а таксама пра атрыманне ліцэнзій на вытворчасць сістэмаў СПА.

Пра гэта падчас брыфінгу паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Так, каментуючы перамовы з еўрапейскімі партнёрамі, кіраўнік дзяржавы заявіў, што быў атрыманы «вельмі правільны і дакладны вынік».

Сярод іншага, паводле ягоных словаў, акрамя абвешчанага Францыяй новага абароннага пакету для Украіны на 2 мільярды еўраў, з усімі лідарамі было дамоўлена пра важныя дадатковыя пакеты абароннай дапамогі для Украіны. Канкрэтныя дэталі з гэтай нагоды будуць агучаныя падчас наступнага паседжання ў фармаце «Рамштайн» у красавіку.

«Гэта яшчэ адна дамоўленасць, што будзе “Рамштайн” у красавіку. Усе зробяць для гэтага ўсё. За арганізацыю будзе адказная Вялікая Брытанія і Нямеччына», – адзначыў Зяленскі.

Акрамя таго, з некаторымі краінамі была дасягнутая дамоўленасць «аб пашырэнні доступу Украіны да выведных звестак, доступу да адпаведных тэхналогій і спадарожнікаў, якія маюць нашы еўрапейскія калегі». Прэзідэнт Украіны растлумачыў, што гэта еўрапейская ініцыятыва.

«Мы дамовіліся з некаторымі лідарамі датычна нашага ўкраінскага доступу да іх складоў з боепрыпасамі. Мы дамовіліся пра ліцэнзію на вытворчасць супрацьпаветранай абароны, а таксама будзем працаваць над ліцэнзіямі для некаторых відаў артылерыі», – падкрэсліў Зяленскі.

Разам з тым было дамоўлена пра інвестыцыі ў вытворчасць украінскіх дронаў і ракетаў.

«Мы дамовіліся тэрмінова – на гэта даем тыдзень – правесці сустрэчу ва Украіне ў вузкім коле прадстаўнікоў Генштабоў, пакуль асноўных краінаў, якія на 100% будуць гатовыя да кантынгенту на тэрыторыі Украіны. Спачатку не ўсе яны прыедуць. Мы запрашаем вузкае кола. Францыя, Вялікая Брытанія і Украіна дакладна будуць. Гэта такі трыкутнік у гэтым пытанні», – паведаміў Зяленскі.

Сярод іншага ўкраінскі бок азнаёміць партнёраў з інфраструктурай, прапрацуе агульную візію. Потым пасля сустрэчы вайскоўцаў плануюцца сустрэчы на ўзроўні дарадцаў у нацыянальнай бяспецы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках