1 красавiка 2025, aўторак, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Украіны зрабіў заяву пра ўгоду з ЗША аб карысных выкапнях

7
Прэзідэнт Украіны зрабіў заяву пра ўгоду з ЗША аб карысных выкапнях
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Зяленскі вызначыў «чырвоныя лініі» ў дамове.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паглядзіць тэкст пагаднення з ЗША аб карысных выкапнях пасля таго, як яго прааналізуюць юрысты датычна наяўнасці там заканадаўчых пагрозаў. Пра гэта кіраўнік украінскай дзяржавы паведаміў падчас свайго брыфінгу.

«Я яшчэ не чытаў, а дэпутаты ўжо ўсё ведаюць, што будзе ў пагадненні», – заявіў Зяленскі.

Таксама прэзідэнт Украіны пракаментаваў «чырвоныя лініі», якія датычацца амерыкана-ўкраінскага пагаднення:

– Калі будуць нейкія рызыкоўныя рэчы для нас, то, безумоўна, я буду ўсё гэта камунікаваць без якіх-небудзь таямніцаў з нашым грамадствам.

Зяленскі мяркуе, што галоўныя кампрамісныя аспекты (тое, на што Украіна гатовая пайсці) былі акрэсленыя ў рамачным пагадненні.

– Мы не будзем прымаць запазычанасці – гэта для мяне абсалютна зразумелыя рэчы, я іх не бачу. Прынамсі, мы гаворым пра мінулае. Калі будуць нейкія перспектывы, новыя пакеты падтрымкі, тады Злучаныя Штаты Амерыкі, напэўна, могуць ставіць тыя ці іншыя ўмовы, – дадаў прэзідэнт Украіны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках