Віцэ-прэзідэнт ЗША і другая лэдзі прыбылі ў Грэнландыю
10- 28.03.2025, 20:46
- 6,488

Самалёт прызямліўся на базе Касмічных сілаў ЗША ў горадзе Пітуфік.
Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс і другая лэдзі Уша Вэнс у пятніцу прыбылі ў Грэнландыю з візітам, які раней выклікаў абурэнне як сярод грэнландскай улады, так і ў Даніі, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Самалёт з мужам і жонкай Вэнсамі прыбыў на базу Касмічных сілаў ЗША ў горадзе Пітуфік, што на поўначы Грэнландыі.
У рамках візіту яны азнаёмяцца з сітуацыяй бяспекі ў Арктыцы і сустрэнуцца з амерыканскімі вайскоўцамі. Таксама чакаецца выступ Вэнса.
Раней планавалася, што ў Грэнландыю прыбудзе толькі Уша Вэнс, а яе візіт будзе мець культурна-асветніцкі характар.
Але праз істотную крытыку з боку як Даніі, так і грэнландскай улады віцэ-прэзідэнт ЗША пастанавіў далучыцца да другой лэдзі, а візіт змянілі, каб засяродзіцца на пытаннях нацыянальнай бяспекі.