Цэлае падраздзяленне расейцаў выйшла са склепа і здалося ў палон украінцам у Сумскай вобласці
3- 29.03.2025, 14:34
- 11,422

Відэафакт.
На Сумшчыне, у сяле Басаўцы, украінскім тэрабаронцам са 103-й асобнай брыгады ўдалося атакаваць пазіцыі акупантаў і ўзяць у палон цэлае аддзяленне расейцаў.
Захоп васьмі жаўнераў удалося зафіксаваць на беспілотнік, з якога карэктавалі дзеянні ўкраінскіх вайскоўцаў. Расейцы схаваліся ў падвале разбітага дома і не спрабавалі адбівацца ці супраціўляцца.
Калі да склепа наблізіліся Сілы абароны, то акупанты пагадзіліся выйсці са склепа без зброі і здацца ў палон, паведамляе Цензор.НЕТ.