Другая ракетка Расеі адмовілася выступаць за сваю краіну
6- 29.03.2025, 16:41
- 8,086

Дар'я Касаткіна будзе прадстаўляць Аўстралію.
Другая ракетка Расеі тэнісістка Дар'я Касаткіна абвясціла аб змене спартыўнага грамадзянства на аўстралійскае.
Са слоў спартоўкі, улады Аўстраліі прынялі яе заяву на атрыманне пастаяннага віду на жыхарства. Жыць Касаткіна плануе ў Мельбурне.
"З гонарам аб'яўляю, што з гэтага моманту буду прадстаўляць сваю новую радзіму, Аўстралію, у маёй прафесійнай тэніснай кар'еры", - напісала тэнісістка на інстаграме.
Касаткіна таксама напісала, што "заўсёды будзе паважаць і глыбока шанаваць свае карані", але зараз рада пачаць новы этап у кар'еры і жыцці "пад аўстралійскім сцягам".