У Прыднястроўі нечакана пачалі «дэкамунізацыю» вуліц
1- 29.03.2025, 17:03
- 5,286

У Ціраспалі знікнуць вуліцы Розы Люксембург і Клары Цэткін.
Улады непрызнанага Прыднястроўя хочуць вярнуць гістарычныя назвы шэрагу вуліц Ціраспаля, якія зараз носяць імёны еўрапейскіх камуністычных дзеячаў.
Аб гэтым паведамляе Newsmaker.
Лідар рэгіёну Вадзім Краснасельскі заклікаў гарадскія ўлады Ціраспаля вярнуць гістарычныя назвы тром вуліцам горада.
«У нас ёсць вуліцы з дзіўнымі назвамі - Карла Лібкнехта, Розы Люксембург, Клары Цэткін. Што яны зрабілі для Прыднястроўя? Таму паралельна, як зрабілі з Пакроўскай вуліцай, трэба перагледзець назвы некаторых вуліц. Не ўсіх, вядома», - сказаў Краснасельскі.
Вуліца Лібкнехта ў Ціраспалі калісьці звалася Рамеснай, Розы Люксембург - Капліцавай.
Канчатковае перайменаванне цэнтральнай вуліцы Ціраспаля на Пакроўскую адбылося яшчэ ў 2023 годзе. На працягу 10 гадоў перад гэтым яшчэ захоўвалася назва "25 кастрычніка", але паралельна ўжывалася і "Пакроўская".