1 красавiка 2025, aўторак, 2:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім павінен быць рацыён харчавання здаровага доўгажыхара

3
Якім павінен быць рацыён харчавання здаровага доўгажыхара

Навукоўцы параілі дыету AHEI.

Каманда навукоўцаў з Даніі, Канады і ЗША падзялілася вынікамі трыццацігадовага даследавання, прысвечанага васьмі папулярным дыетам. На іх думку, адна з іх з найбольшай верагоднасцю дапаможа захаваць здароўе да старасці, піша «Нож».

Даследчыкі з Гарвардскай школы грамадскай аховы здароўя ім. Т.Х. Чана, Капенгагенскага і Манрэальскага ўніверсітэтаў прааналізавалі звесткі, атрыманыя ад 105000 медсясцёр і лекараў сярэдняга ўзросту.

На працягу 30 гадоў удзельнікі перыядычна запаўнялі апытальнікі аб сваім харчаванні, а навукоўцы ацэньвалі падабенства іх харчовых звычак з 8 мадэлямі харчавання.

Як вынік, да заключнай фазы даследавання толькі 9771 удзельнікаў – 9,3% ад агульнай колькасці ўдзельнікаў даследавання – былі прызнаныя адносна здаровымі. Пры гэтым, у тых, хто прытрымліваўся вызначанай дыеты, верагоднасць дажыць да 70 гадоў, не пакутуючы ад хранічных захворванняў, была на 86% вышэй.

Гаворка аб дыеце AHEI. Яна прадугледжвае падвышанае спажыванне гародніны, садавіны, бабовых і арэхаў.

Прыхільнікі AHEI перыядычна ядуць мяса, рыбу і малочныя прадукты, але моцна абмяжоўваюць сябе ў спажыванні напояў з цукрам, чырвонага мяса, солі і транстлушчаў.

Навукоўцы здзівіліся, што самая статыстычна эфектыўная дыета складалася з умеранай колькасці прадуктаў жывёльнага паходжання. Тым не менш, яны прыйшлі да высновы, што здаровы рацыён павінен утрымліваць як мага больш расліннай ежы.

«Усе жадаюць жыць даўжэй, але пры гэтым захоўваць фізічную актыўнасць, кагнітыўныя здольнасці, а таксама эмацыйны і псіхічны стан. Я думаю, менавіта таму гэтае даследаванне важнае», — падсумавала Марта Гуаш-Фэрэ, суаўтарка даследавання, дацэнт Капенгагенскага ўніверсітэта.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках