1 красавiка 2025, aўторак, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Вэнс заклікаў звольніць дарадцу Трампа ў нацыянальнай бяспецы праз скандал з Signal

15
СМІ: Вэнс заклікаў звольніць дарадцу Трампа ў нацыянальнай бяспецы праз скандал з Signal

Прэзідэнт ЗША адмовіўся.

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс і кіраўнік апарата Белага дома Сьюзэн Уайлз заклікалі Дональда Трампа звольніць свайго дарадцу ў нацбяспецы праз скандал з чатам Signal.

Аб гэтым гаворыцца ў матэрыяле выдання Politico.

Паводле інфармацыі суразмоўцаў Politico, Вэнс, Уайлз і кіраўнік кадравага аддзела Белага дома Серджыу Гор прапанавалі Трампу на сустрэчы ў сераду разгледзець магчымасць звальнення Майкла Уолца.

Прэзідэнт ЗША, са слоў крыніц Politico, пагадзіўся, што Уолтц "аблажаўся", але ў выніку наважыў пакуль не звальняць яго, каб не даць "ліберальным СМІ" і Дэмакратычнай партыі падставы заяўляць аб сваёй рацыі.

Як гаворыцца ў матэрыяле, адразу пасля скандалу з Signal у адміністрацыі Трампа нарастала абурэнне праз дзеянні Уолтца: ён не толькі не прызнаў віну ў сітуацыі, але і не прапанаваў - прынамсі фармальна - сваёй адстаўкі.

11 сакавіка галоўнага рэдактара The Atlantic Джэфры Голдбэрга выпадкова дадалі ў закрыты чат у мэсэнджэры Signal, дзе чыноўнікі абмяркоўвалі ўдары па хусітах у Емене. Адпаведная сітуацыя выклікала сур'ёзную крытыку з боку палітыкаў.

Дарадца прэзідэнта ў нацыянальнай бяспецы Майк Уолтц адмаўляў абмеркаванне вайсковых планаў у чаце і назваў журналіста "хлуслівым і вельмі дыскрэдытаваным".

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках