1 красавiка 2025, aўторак, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія вайскоўцы адпраўлялі на забой кантрактнікаў дзеля «трунных»

7
Расейскія вайскоўцы адпраўлялі на забой кантрактнікаў дзеля «трунных»

Дзейнічала цэлая злачынная група.

Група расейскіх кантрактнікаў і бухгалтар вайсковай часткі 16871 у Прымор'е, а таксама іх сваякі абвінавачваюцца ў тым, што фіктыўна афармлялі дакументы і адпраўлялі жыхароў уразлівай катэгорыі (сірот, асацыяльных, маламаёмасных), якія як правіла, не маюць блізкіх сваякоў, добраахвотнікаў на вайну. Пра справу даведаўся тэлеграм-канал ASTRA.

Пасля таго, як права на кампенсацыю па смерці добраахвотніка было аформлена - зламыснікі нібыта ўгаворвалі накіроўваць іх у штурмавыя атрады.

Імёны падазраваных: прапаршчык-кантрактнік Аляксандр Палішчук, ягоная жонка Дар'я Палішчук, індывідуальная прадпрымальніца, сяржант вайсковай часткі Ксенія Скрабіна і бухгалтарка той жа часткі Наталля Сударава.

У справе ўжо ёсць два эпізоды.

Кантракт і фіктыўнае права на атрыманне выплат у выпадку смерці быў аформлены на грамадзяніна Васіля Выпрыцкага, жыхара адной з прыморскіх вёсак. Ашуканцы нават прынеслі ў частку даведку, што маці Выпрыцкага не можа прэтэндаваць на атрыманне выплат, бо пазбаўлена бацькоўскіх правоў. Перад адпраўкай на фронт Выпрыцкаму аформілі шлюб з сяржантам Скрабінай.

У другім выпадку Палішчук з жонкай знайшлі грамадзяніна Сяргея Іванюка і ўгаварылі яго падпісаць кантракт, а таксама ажаніцца з бухгалтарам вайсковай часткі Сударавай. Тая нават развялася дзеля гэтага са сваім ранейшым мужам.

Апісаныя выпадкі адбыліся не пазней за лета 2024 года. Справа распачата ў сакавіку 2025 года.

У рэчаіснасці выпадкаў можа быць яшчэ больш. У матэрыялах справы, напрыклад, пазначана, што ў Скрабінай было некалькі ранейшых прозвішчаў: Андрушэвіч і Тасун.

Аляксандр Палішчук падпісаў кантракт з чэрвеня 2023 года. Скрабіна служыць у частцы з 2015 года.

Z-каналы пішуць, што «чорны ваенкам» асабіста забіваў сваіх падапечных у зоне «СВА» стрэлам у патыліцу.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках