1 красавiка 2025, aўторак, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ганконгу прадалі працу Шагала за $4,5 мільёна

7
У Ганконгу прадалі працу Шагала за $4,5 мільёна

З малатка сышоў «Збан з вясновымі кветкамі».

На аўкцыёне Sotheby's у Ганконгу за буйную суму прададзена карціна беларускага мастака Марка Шагала пад назвай «Вясновыя кветкі» («Збан з вясновымі кветкамі»), піша «Беларусь и мир».

Праца выканана алеем на палатне памерам 72 на 60,6 см у Францыі ў 1930 году. Яе сапраўднасць пацверджана Камітэтам Шагала, на што ёсць адпаведны сертыфікат.

Карціна «Вясновыя кветкі». Выява: sothebys.com, мадыфікавана belmir.by

Папярэдне твор быў ацэнены ў 22-28 млн ганконскіх даляраў, што складае па курсе прыкладна 2,9-3,6 млн даляраў ЗША.

У выніку лот быў рэалізаваны 29 сакавіка па больш высокай цане - 34,5 млн ганконскіх даляраў, што складае прыблізна 4,5 млн даляраў ЗША.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках