2 красавiка 2025, Серада, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Раней такога не было»

4
«Раней такога не было»

У УСУ заявілі аб дзіўнай тактыцы расейцаў на фронце.

Расейцы пачалі больш актыўна выкарыстоўваць матацыклы на фронце ва Украіне, распавёў прадстаўнік АСГВ «Хорціца» Віктар Трагубаў у эфіры тэлемарафона, піша unian.net.

"Назіраецца тэндэнцыя ўзмацнення ролі лёгкай тэхнікі... На адным з нашых напрамкаў была атака з прымяненнем 40 матацыклаў", - сказаў ён.

Акрамя матацыклаў, акупанты выкарыстоўваюць квадрацыклы, багі і іншы лёгкі транспарт, які дапамагае хутка перамяшчаць асабовы склад, дадаў Трагубаў.

З ягоных слоў, такая тактыка дазваляе расейцам хутчэй набліжацца да ўкраінскіх пазіцый і часткова пазбягаць удараў дронамі.

«Сам пераход да актыўнага выкарыстання мотатэхнікі - гэта дзіўна, раней такога не было. Менавіта за зіму мы пачалі гэта назіраць. Таксама новаўвядзеннем за зіму можна назваць выкарыстанне антыдронавых сетак. Мы таксама іх выкарыстоўваем, але пакуль у абмежаванай колькасці», - падзяліўся вайсковец.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках