Украінская разведка паказала зброю супраць «Шахедаў» у дзеянні
3- 29.03.2025, 20:23
- 9,868

Відэафакт.
Аператары Галоўнага ўпраўлення разведкі (ГУР) Мінабароны Украіны прымянілі найноўшую эксперыментальную зброю для знішчэння расейскіх ударных дронаў тыпу «Шахед» падчас начнога масіраванага нападу 29 сакавіка.
Як паведамілі ў ГУР, з дапамогай гэтай сістэмы «Дрон супраць дрона» атрымалася знішчыць два варожыя БПЛА запар.
Вынікі гэтай работы разведчыкі прадэманстравалі на эксклюзіўным відэа.
«Ужытыя эксперыментальныя дроны-перахопнікі ГУР - сумесная распрацоўка Украіны і міжнародных партнёраў нашай дзяржавы. Пасля этапу выпрабаванняў і прымянення ў баявых умовах зброя паказала высокую эфектыўнасць. Аб'ёмы вытворчасці забойцаў «Шахедаў» будуць маштабаваныя», - гаворыцца ў паведамленні.