На Данбасе з'явіліся кітайскія вайскоўцы?
9- 3.03.2025, 9:42
- 11,700

У СМІ з'явіўся дзіўны відэаролік.
У СМІ з'явілася відэа, на якім вайскоўцы ў форме УС РФ гавораць на кітайскай мове і малююць на сценах герогліфы. Афіцыйных пацвярджэнняў праўдзівасці кадраў пакуль няма, піша «Фокус».
На відэа можна ўбачыць, як вайскоўцы пішуць кітайскія герогліфы на сцяне ўнутры разбітага шматпавярховага дома. На форме аднаго з іх можна ўбачыць шэўрон штурмавой роты падраздзялення «БАРС» («Баявы вайсковы рэзерв краіны»).
Афіцыйных пацвярджэнняў таму, што за расейскае войска на Пакроўскім кірунку ваююць найміты з Кітая, пакуль няма.