У Берасці дзіця ўпала з чацвёртага паверха
4- 30.03.2025, 16:05
- 7,042

Маляня адчыніла акно і абаперлася на маскітную сетку.
У Берасці дзіця выпала з акна чацвёртага паверха. Надзвычайнае здарэнне адбылося 29 сакавіка, паведамілі ў Следчым камітэце.
Пацярпеламу хлопчыку чатыры гады, ён знаходзіцца ў лякарні пад наглядам медыкаў.
СК праводзіць праверку. Папярэдне вызначана, што хлопчык быў у пакоі са сваёй 17-гадовай сястрой, гуляў на прываконні. Адчыніў акно, абапёрся на маскітную сетку і выпаў на зямлю.
Ва ўстанове нагадалі бацькам, каб яны не пакідалі малых дзяцей без нагляду нават ненадоўга і навучалі іх правілам бяспекі. Таксама варта абсталёўваць вокны ў кватэры спецыяльнымі замыкальнымі прыладамі.