У Беларусі могуць увесці адказнасць за мацюкі
73- 30.03.2025, 22:04
- 23,430

З прапановай выступіў мітрапаліт Веніямін.
Прапанова аб увядзенні адказнасці за нецэнзурную лаянку абмяркоўваецца ў Беларусі, піша БелТА са спасылкай на мітрапаліта менскага і заслаўскага Веніяміна, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі.
Ён канстатаваў, што брыдкаслоўе ў краіне набывае масавы характар і распаўсюдзілася настолькі, што захапіла нават самыя юныя розумы і сэрцы.
Грамадская рада маральнасці ўжо звярнулася ў Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі і Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый з прапановай правесці даследаванне аб уплыве на грамадства, асабліва на маладое пакаленне, нецэнзурнай гаворкі і рэкламы азартных гульняў.
«Абмяркоўваецца ў якасці аднаго са сродкаў (заўв. аўт.: барацьбы з брыдкаслоўем) прапанова ўвесці ў заканадаўства адказнасць за нецэнзурную лаянку, падобная да той нормы, якая існавала раней», – сказаў мітрапаліт Веніямін.
Ён дадаў, што ўжо рэалізуецца ініцыятыва рады ва ўключэнні ў тэматыку адзіных дзён інфармавання насельніцтва тэмы чысціні маўлення.