Сабаленка: Рада бачыць Протаса ў НХЛ
5- 30.03.2025, 18:17
- 2,702

Першая ракетка свету пракаментавала гульню беларускага хакеіста ў «Вашынгтоне».
Арына Сабаленка пасля перамогі на турніры WTA-1000 у Маямі паразмаўляла і на тэму хакея – пра Аляксея Протаса за «Вашынгтон» у НХЛ, а таксама пра пагоню Аляксандра Авечкіна за рэкордам Уэйна Грэцкі.
– Ці хацелі б вы як першая ракетка свету перадаць нейкае паведамленне першай клюшцы Аляксандру Авечкіну, які рыхтуецца пабіць рэкорд Уэйна Грэцкі ў галах у рэгулярных чэмпіянатах НХЛ? Тым больш, яму дапамагае ў гэтым ваш суайчыннік Аляксей Протас.
– Вядома, класна, што Протас дапамагае Авечкіну з рэкордам, ён вялікі малайчына, гуляе на такім узроўні. Я люблю хакей і заўсёды глядзела шмат гульняў. Рада бачыць Протаса ў НХЛ. Думаю, гэта Авечкін павінен даваць мне нейкія парады, бо я не ведаю, што я магу яму сказаць такое, чаго ён не ведае. Ён – легенда, так што ўпэўненая, што ён паб'е ўсе рэкорды, – адказала Сабаленка на пытанне.