Першы касмічны старт у Еўропе закончыўся выбухам ракеты
19- 30.03.2025, 18:40
- 10,356

Ракета ўпала праз паўхвіліны пасля запуску.
Тэставая ракета Spectrum, якая павінна была стаць першай запушчанай ракетай з тэрыторыі кантынентальнай Еўропы, разбілася неўзабаве пасля старту з нарвежскага касмадрома, паведамляе The Guardian.
Ракета ўзляцела з касмадрома Андэя на поўначы Нарвегіі, але ўжо праз некалькі секундаў з яе бакоў пайшоў дым. Неўзабаве яна павалілася на зямлю і ўзарвалася. Увесь палёт трансляваўся ў прамым эфіры на YouTube.
Нямецкі стартап Isar Aerospace з Мюнхена, які стварыў ракету, загадзя папярэджваў, што першы тэст можа скончыцца хуткай няўдачай. Кампанія заявіла, што нават такі кароткі палёт дазволіў сабраць важныя звесткі для далейшай працы.
Spectrum – гэта ракета для вываду на арбіту малых і сярэдніх спадарожнікаў вагой да тоны. У першым палёце яна не несла карыснай нагрузкі, бо гэта быў тэхнічны тэст. Ракета не мусіла выйсці на арбіту ў гэтай місіі.
Гэта была першая спроба арбітальнага запуску з тэрыторыі мацерыковай Еўропы (не беручы да ўвагі Расеі). Некалькі еўрапейскіх краінаў, уключаючы Швэцыю і Вялікую Брытанію, імкнуцца заняць сваю нішу на рынку камерцыйных касмічных запускаў, які расце.