1 красавiка 2025, aўторак, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Барселона» з дублем Левандоўскага разграміла «Жырону» ў каталонскім дэрбі

«Барселона» з дублем Левандоўскага разграміла «Жырону» ў каталонскім дэрбі
ФОТА: GETTY IMAGES

«Сіне-гранатавыя» ўмацавалі свае пазіцыі на вяршыні турнірнай табліцы чэмпіянату Гішпаніі.

У нядзелю, 30 сакавіка, «Барселона» прымала «Жырону» ў рамках 29-га тура гішпанскай Ла Лігі.

Каманда Ханса-Дзітэра Фліка атрымала пераканальную перамогу ў каталонскім дэрбі, разграміўшы спаборніка з лікам 4:1, і захавала адрыў ад «Рэала» на вяршыні турнірнай табліцы.

«Барселона» павяла ў супрацьстаянні перад перапынкам дзякуючы аўтаголу Ладзіслава Крэйчы, які зрэзаў мяч ва ўласную браму. Тым не менш у пачатку другога тайму «Жырона» адгулялася намаганнямі Арно Данжума.

Аднак пасля гадзіны гульні Роберт Левандоўскі зноў вывеў гаспадароў поля наперад, прабіўшы ў падзенні пасля скідкі ў брамніцкую, а на 77-й хвіліне польскі форвард аформіў дубль, закончыўшы контратаку ўдарам нізам у далёкі правы кут.

Пад канец сустрэчы вынік да разгромнага давёў Феран Торэс.

«Барселона» на гэты момант у лідарах у чэмпіянаце з 66 баламі, апярэджваючы «Рэал» на тры балы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках