1 красавiка 2025, aўторак, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп цікавіўся ў прэзідэнта Фінляндыі, ці можна давяраць Пуціну

23
Трамп цікавіўся ў прэзідэнта Фінляндыі, ці можна давяраць Пуціну
ФОТА: GETTY IMAGES

Што адказаў Аляксандр Стуб.

Падчас сямігадзіннай сустрэчы прэзідэнта Фінляндыі Аляксандра Стуба з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у Флорыдзе ў суботу амерыканскі прэзідэнт цікавіўся ў фінскага калегі, ці можна давяраць дыктатару РФ Уладзіміру Пуціну.

Пра гэта Стуб расказаў на прэс-канферэнцыі ў Лондане ў нядзелю, яго цытуе фінскі вяшчальнік Yle.

Стуб падзяліўся, што сустрэча з прэзідэнтам ЗША была карыснай, і яны абмеркавалі дзве тэмы – двухбаковыя стасункі паміж Фінляндыяй і Злучанымі Штатамі і захопніцкую вайну Расеі супраць Украіны.

Прэзідэнт Фінляндыі расказаў, што перадаў Трампу моцную падтрымку Фінляндыяй і Еўропай Украіны ў вайне супраць Расеі, і адзначыў, што ў гэтай вайне «быў толькі адзін ініцыятар».

Паводле словаў Стуба, Трамп спытаўся ў яго, ці можна давяраць Пуціну. «Я адказаў, што не», – падзяліўся фінскі прэзідэнт.

На ягоную думку, пасля ягоных зносінаў з Дональдам Трампам «стасункі паміж Фінляндыяй і ЗША, безумоўна, зрабілі яшчэ адзін крок наперад».

Пасля паездкі ў Флорыду Стуб таксама паведаміў, што ЗША распрацоўваюць санкцыі супраць Расеі, калі яна адмовіцца спыніць агонь ва Украіне або парушыць рэжым цішыні.

На сустрэчы ў маёнтку прэзідэнта ЗША ў Мар-а-Лага ў суботу Стуб і Трамп, сярод іншага, гулялі ў гольф.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках