У Стоўбцах дзіця, якое гуляла ў рыцара, захраснула ў «даспеху»
1- 30.03.2025, 20:49
- 4,332

Давялося выклікаць МНС.
Дзіця 2022 года нараджэння надзела на галаву гаршчок, а зняць ужо не змагло.
У Стоўбцах трохгадовае дзіця загулялася і надзела на галаву гаршчок. Але самастойна зняць «галаўны ўбор» не атрымалася. Не змаглі дапамагчы і бацькі, таму пастанавілі выклікаць ратавальнікаў.
Супрацоўнікі МНС распілавалі гаршчок і знялі яго з галавы дзіцяці. Паведамляецца, што медыцынская дапамога малому не спатрэбілася.