СМІ: У Расеі з'явіўся невядомы вірус, які выклікае кашаль з крывёй
34- 30.03.2025, 21:01
- 26,692

Захварэлыя тыднямі пакутуюць ад высокай тэмпературы, пры гэтым у іх адмоўныя тэсты на ковід і грып.
Невядомы вірус з'явіўся ў Расеі. Паводле словаў тых, хто заразіўся, ён выклікае кашаль з крывёй і высокую тэмпературу, якая трымаецца да некалькіх тыдняў, піша Lenta.ru.
Пра лік хворых і шпіталізаваных з новай інфекцыяй цяпер звестак няма. Пры гэтым самі медыкі адзначаюць, што размова ідзе не пра адзінкавых пацыентаў.
«Захварэлыя тыднямі пакутуюць ад высокай тэмпературы і моцнага кашлю з крывёй, пры гэтым у іх адмоўныя тэсты на ковід і грып», – адзначае Shot.
Зрэшты, як гавораць лекары, гэта можа быць не новы невядомы вірус, а мікаплазменная пнеўманія, успышка якой назіралася ў снежні летась. Такія сімптомы таксама могуць выклікацца сухотамі, адром, коклюшам.
«Больш нагадвае бактэрыяльную інфекцыю. Калі адкрылася крывахарканне, то першае, пра што думаюць: сухоты, бактэрыяльныя інфекцыі – арнітоз – хламідыйная інфекцыя, можа быць мікаплазменная інфекцыя», – прыводзіць словы імунолага Уладзіміра Балібока партал News.ru.
Ён растлумачыў, што адмоўныя тэсты на каранавірус і грып у хворых людзей тлумачацца тым, што спробы для іх бяруцца са слізістых, дзе канцэнтрацыя вірусу пасля пачатку захворвання зніжаецца.