1 красавiка 2025, aўторак, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У частцы Чэхіі абвясцілі надзвычайнае становішча

3
У частцы Чэхіі абвясцілі надзвычайнае становішча
Фота: Ludek Perina/AP

Праз выцечку бензолу.

У выніку сыходжання з рэек грузавога цягніка з бензолам у Чэхіі, якое адбылося ў канцы лютага, значная колькасць хімічнага рэчыва выцекла ў глебу і грунтавыя воды. Таму ва ўсходняй частцы Оламаўцкага краю краіны абвясцілі надзвычайнае становішча. Пра гэта 29 сакавіка паведаміў Euronews.

Аварыя адбылася на пад'ездзе на станцыю Густапеча 28 сакавіка, паводле афіцыйнай інфармацыі, праз перавышэнне хуткасці. Большасць з 17 вагонаў загарэлася адразу. Агулам цыстэрны перавозілі 1020 тонаў хімікатаў, з іх 350 тонаў выцекла.

27 сакавіка ўрад краіны інфармаваў, што катастрофа, да якой прывяла аварыя, можа садзейнічаць рызыцы для здароўя насельніцтва і мець доўгатэрміновыя наступствы для экасістэмы і інфраструктуры. Беручы да ўвагі маштабы і сур'ёзнасць наступстваў здарэння, чэшскія ўлады рэкамендавалі губернатару Оламаўцкага краю абвясціць надзвычайнае становішча тэрмінам на месяц.

У адпаведнай рэзалюцыі гаворыцца, сярод іншага, пра дэмаркацыю і закрыццё забруджанай тэрыторыі, экстраннае рэагаванне, а таксама адбор спробаў для папярэджання далейшага забруджвання падземных водаў. Акрамя таго, рэкамендавана вылучыць фінансы для захадаў зніжэння экалагічных пагрозаў, аднаўлення чыгуначнага транспарту і аховы сельскагаспадарчых угоддзяў і рэсурсаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках